You are viewing [info]lahvinovic's journal

Jul. 30th, 2008

jan1


За баўленьне часу на гэтай дзяцячай пляцоўцы маладэчанскія ўлады бяруць 3000 руб. за паўгадзіны. Гэта дзяржаўная пляцоўка ў цэнтры гораду.

У Менску падобныя горкі стаяць у дварах абсалютна бясплатна.

Цікава, ці ёсьць падобны дзяржаўны бізнэс ў іншых гарадах?

яшчэ фотаздымкі

кгby_trash

jan1
Пайшлі водгукі а таксама працяг досьледу на тэму выкарыстаньня беларускімі спэцслужбамі назвы ўкраінскай фірмы "Сандора" ў апэратыўна-пошукавых мэтах.

"Наша Ніва" адгукнулася;

Тры ў адным: БелаПАН, Newsru, Tut.by.

Эўрарадыё ўзяло камэнтар у прадстаўнікоў "Сандоры" і міліцыі;

Хтосьці палічыў гульні спэцслужбаў by_trashам

ЗЫ: Меркаваньні экспэртаў-энтузіястаў можна пачытаць на форумах ТУТ .

Крэатыў ад КДБ

jan1


У Маладэчна КДБ ладзіць "рэклямную акцыю" ад імя ўкраінскай фірмы "Сандора".

Абяцаюць 2 мільёны за пакет пэўнай даты і сэрыйнага нумару.

Абвесткі пра пошук пакету з-пад соку “Садочок” зьявіліся ў Маладэчна на выходных. Менавіта ў пакет ад "Садочоку" зьмясьцілі выбуховае пртыстасаваньне, якое спрацавала ноччу з 3 на 4 ліпеня ў Менску на масавым мерапрыемстве да Дня Рэспублікі.

Увесь тэкст плюс яшчэ фотаздымак
jan1
У Менску віруюць жарсьці вакол Лошыцкага парку. Мастак і блогер Ніка Сандрас заклікала на сайце блогаў "Жывы Журнал" ратаваць старую сядзібу парку ад "рэканструкцыі" -- зьнішчэньня і пабудовы копіі. А таксама ад вырубкі старых дрэваў. Уласна праект рэканструкцыі ніхто ня бачыў, што выклікае дадатковую насьцярогу.

Літаральна праз тры дні для супакаеньня грамадзкасьці выступіла ОНТ зь сюжэтам пра парк -- "усё добра, нічога ня бурыцца". Матэрыялы пачалі зьяўляцца ў дзяржаўных і незалежных СМІ.

Паралельна разгарэўся скандал з нагоды далучэньня да грамадзкай ініцыятывы моладзі БНФ на чале з Франакам Вячоркам. Галоўная прэтэнзія да партыйных актывістаў -- "не падмазвайцеся да грамадзкай ініцыятывы". Не замінайце, не пераводзьце праблему ў шэраг палітыкі.

Увесь тэкст
jan1
Супрацоўнікі КДБ і АБЭЗ (міліцэйскі аддзел па барацьбе з эканамічнай злачынасьцю) правяраюць крамы Маладэчна на наяўнасьць пэўных гатункаў соку і электрычных батарэек. Тых тыпаў, якія знайшлі ў Менску ў бомбе, якая ня выбухнула.

Jul. 16th, 2008

jan1


Добрая навіна для аматараў айчыннага турызму і адпачынку. У Гарадку пад Маладэчна стары млын перарабляюць у гатэль з кавярняй.
jan1
Маладэчанскі райвыканкам працягвае спробы прымусіць прадпрымальнікаў купляць прадукцыю Маладэчанскага мясакамбінату.

Для прыкладу, маладэчанская “ліверка” каштуе каля 4 тысяч рублёў, а гарадзенская – каля 2000, і якасьцю як мінімум ня горшая. "Хто будзе набываць маладэчанскае?", -- задаюць пытаньне прадпрымальнікі.

У ліпені адбыўся чарговы рэйд санстанцыі па гандлёвых кропках гораду. Сярод іншых пратаколаў пра парушэньні правілаў гандлю, склалі пратакол на гаспадароў крамы “Лясьнік” у Залінейным раёне. Побач з кармай вымералі вышыню травы, і прызналі вышіню завялікай.

увесь тэкст
  • Leave a comment
  • Add to Memories

Jul. 16th, 2008

jan1


Выява таго самага помніка Яну Паўлу ІІ, які плянуюць усталяваць ў Маладэчна.

Jul. 14th, 2008

jan1
3.JPG

Беларусь 2008. Гэта не турма і не канцлягер. Гэта зьверафэрма ў пасёлку Сасновы Бор Маладэчанскага раёну. Тут трупы "адпарцаваных" зьвяркоў (найперш норак) паляць у печках.

фотарэпартаж

ПРА ВЫБУХ — КОЖНЫ МЭТАР

jan1
Маладэчанскія вуліцы напоўніліся міліцэйскімі ўлёткамі з заклікамі быць асьцярожнымі -- напамін пра выбух у Менску. У цэнтры гораду ўлёткі вісяць на кожнай краме, кавярне, офісных будынках. Цягам некалькіх соцень мэтраў вуліцы Прытыцкага -- 44 асобнікі.

Чаму так шмат у адным месцы? Магчыма, міністар унутраных справаў Уладзімер Навумаў ня хоча зьляцець са сваёй пасады, і робіць усе магчымыя захады, каб прадэманстраваць сваё гарэньне на працы.

увесь тэкст